Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

100 ГАДОЎ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕННІКА

22 октября 2018 08:33Назад
22  кастрычніка 2018 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Бажко Алеся (Аляксандра Цімафеевіча), беларускага пісьменніка, заслужанага работніка культуры Беларусі
Бажко Алесь, нарадзіўся 22.10.1918 г. у вёсцы Даўгінава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. 
Вучыўся ў музычным інстытуце імя С.Манюшкі ў Навагрудку (1936-1938), у Варшаўскай кансерваторыі (1938-1939). Працаваў дырэктарам мірскага РДК (1940). У гэтым жа годзе прызваны ў Савецкую Армію. Пасля ранення пад Ельняй (1942) працаваў на абаронным будаўніцтве. Удзельнічаў у стварэнні першых адзінак Войска Польскага на тэрыторыі СССР у якасці генеральнага інструктара прапаганды Валагодскага акружнога ўпраўлення Саюза польскіх патрыётаў. З чэрвеня 1945 г. — інструктар Баранавіцкага абкома камсамола, першы сакратар Дзятлаўскага райкома камсамола. Са снежня 1945 г. — на журналісцкай рабоце: літсупрацоўнік баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная змена», на абласным радыё, у рэдакцыях рэспубліканскіх газет «Савецкі селянін», «Чырвоная змена», у маладзечанскай абласной газеце «Сталінскі шлях». У 1955 г. завочна скончыў Літаратурны інстытут у Маскве. З 1956 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела пісем газеты «Літаратура і мастацтва». З 1959 г. — намеснік рэдактара газеты «Голас Радзімы», з 1962 г. — загадчык рэдакцыі мастацкай літаратуры выдавецтва «Беларусь», з 1970 г. — намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». У 1973-1977 гг. працаваў дырэктарам Літаратурнага музея Янкі Купалы, у 1977-1978 гг. — галоўны рэдактар рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі і намеснік начальніка Упраўлення па справах мастацтваў Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1957 г. 
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. 
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977). 
У друку выступіў упершыню з нарысамі і нататкамі ў 1945 г. Першыя вершы апублікаваў у 1947 г. Выйшлі аповесці «Перад вераснем» (1959), «Позняе ворыва» (1963), «Лясныя крушні» (1981), «Жывыя прывіды» (1986), зборнік нарысаў і памфлетаў «Татальнае банкруцтва» (1973), кніга аповесцей «Перад вераснем. Позняе ворыва» (1979). 
Выдаў паэмы: «Карвіга пакідае хутар» (1961), «Татры» (1964), «Паэмы» (1968), зборнікі вершаў «Блакітныя вербы» (1973), «Суладдзе» (1975), «Каласы і скалы: Выбранае» (1978).  У 1987 г. выйшлі Выбраныя творы (паэмы і вершы). Выступае як перакладчык з польскай і славацкай моў. 

 

Русский

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика