Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

Кірэенка Кастусь (Кірэенка Канстанцін Ціханавіч) (1918–1988)

12 декабря 2018 13:24Назад
Беларускі пісьменнік. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970). Нарадзіўся 12 снежня 1918 г. у в. Гайшын Слаўгарадскага раёна. Скончыў Гайшынскую сямігодку, паступіў у Гомельскі аўтадарожны тэхнікум, дзе правучыўся толькі адзін год. Скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута (1940). Выкладаў мову і літаратуру ў Гарадзецкай СШ Быхаўскага раёна. Вясной таго ж года прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Да ліпеня 1941 г. вежавы стралок у танкавым экіпажы, затым да сакавіка 1945 г. карэспандэнт баявога аддзела армейскай газеты “За Родину”. Удзельнічаў у абароне Масквы, у вызваленні Беларусі, Польшчы. Быў цяжка паранены.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 г. загадваў аддзелам літаратуры і мастацтва ў часопісе “Беларусь” (1945-1962), з 1962 г. галоўны рэдактар часопіса “Бярозка”, у 1972-1986 гг. часопіса “Полымя”. У 1980-1985 гг. дэпутат Вярхоўнага Савета БССР. У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце ХХIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1943 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны ІІ ступені, двума ордэнамі “Знак Пашаны”, Ганаровымі граматамі Вярхоўных Саветаў БССР, ЛітССР і ЛатССР, медалямі. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1970). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Купалы (1972, за “Кнігу ста песень”), Літаратурнай прэміі імя Я.Купалы (1964, за кнігу “Смага”).
Друкаваўся з 1939 года. Першы яго верш “Радзіма” з’явіўся на старонках “Гомельскай праўды”.
Паэзія Кірэенкі непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной. Тонкая настраёвасць і лірызм спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў пнрадаецца ўшматлікіх зборніках паэта.
На вершы К. Кірэенкі напісалі песні М. Аладаў, У. Алоўнікаў, У. Буднік, Ю. Семяняка, С. Палонскі і іншыя.
Перакладаў творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, латвійскіх і іншых пісьменнікаў.
Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. На доме ў Мінску, дзе ў 1977-1988 гг. жыў пісьменнік, у 1991 г. устаноўлена мемарыяльная дошка.
  
 
Парог бацькоўскай мілай хаты, 
Як ты мне снішся! Як завеш 
З тых дзён, калі дыханнем мяты 
Правёў за пырнік родных меж! 
  
Як многа я пасляна свеце 
Прайшоў і сцежак і дарог! 
Як многа бачыў, як увеціў, 
I што жадаў — заўсёды мог.  
 
Але ва ўсіх турботах плодных 
Я помніў добра мой парог, 
Што гэта ты мяне, мой родны, 
Вучыў зрабіць свой першы крок.
 
Русский

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика