Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

24 Люты 2025 08:27Back
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. 
Свята  было заснавана ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года з мэтай павышэння дасведчанасці аб моўнай і культурнай разнастайнасці  шматмоўя.
Сёння ў свеце  налічваецца больш за 6000 моў. Палова з іх знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля іх захавання і быў абвешчаны Дзень роднай мовы.
Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду.  Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная, як роўная, сярод іншых моў свету.
З нагоды свята выкладчыкі цыклавой камісіі моў і літаратуры, Чыж В.М. і Яфімава Т.У. павіншавалі навучэнцаў і супрацоўнікаў установы адукацыі "Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж" са святам: выступілі па радыё з цікавымі звесткамі аб мове, правялі мерапрыемства "Слоўцы", а таксама конкурс газет і плакатаў.
Прапанавалі жадаючым прыняць удзел у напісанні на флаерах працяг выказвання "Я люблю Беларусь, таму што..."  на роднай мове.
21 лютага онлайн на YouTube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа i ў прамым эфіры на канале “Культура” Беларускага радыё, прайшла трансляцыя Рэспубліканскага дыктанта па беларускай мове, прысвечанага Міжнароднаму дню роднай мовы, у якім нашы навучэнцы таксама прынялi актыўны ўдзел.
Не вызначана

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика