Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы!

21 февраля 2022 10:04Назад

Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.  І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Кожны народ адзначае 21 лютага Дзень роднай мовы.

Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6 000 (шэсць тысяч) моў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

Неопределенный

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика