Мы в социальных сетях:
    
 
  
 
 
 
 

Літаратурная сустрэча "Мы ўсе пад зоркамі матуль"

21 октября 2024 08:25Назад
16 кастрычніка ў Магілёўскай абласной бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылася літаратурная сустрэча "Мы ўсе пад зоркамі матуль", арганізаваная Саюзам пісьменнікаў Беларусі. На мерапрыемстве з павагай і любоўю да маці гучалі творы ў выкананні пісьменнікаў і навучэнцаў устаноў адукацыі горада. Ад нашага каледжа выступалі навучэнцы вучэбнай групы ЭМС-504 Галіноўскі Мікалай, Ісаенка Дзяніс і Вылегжанін Уладзіслаў.
Вершы беларускіх пісьменнікаў А. Куляшова і М. Танка чытала выкладчык беларускай мовы і літаратуры Таццяна Уладзіміраўна Яфімава.
Пісьменнік, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2024 года Віктар Іванавіч Кунцэвіч нагадаў, што традыцыйна ў Беларусі адзначаецца "Тыдзень бацькоўскай любові", які завершыцца 21 кастрычніка Днём бацькі, адзначыў важнасць захавання традыцыйных сямейных каштоўнасцей. І, вядома ж, шчыра павіншаваў ўсіх прысутных са святам, прачытаў свае вершы. 
Шмат добрых слоў і вершаў у гонар матуль і бабуль прагучала на сустрэчы.

 

Неопределенный

Расписание звонков

В будние дни

 1 час2 час
108:45 - 09:30   09:35 - 10:20
210:30 - 11:1511:35 - 12:20
313:00 - 13:4513:50 - 14:35
414:45 - 15:3015:35 - 16:20

В субботу

 1 час 2 час
109:00 - 09:45   09:50 - 10:35
210:45 - 11:3011:35 - 12:20
312:30 - 13:1513:20 - 14:05
414:15 - 15:0015:05 - 15:50
Яндекс.Метрика